– Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці, які праходзіў у Нацыянальнай акадэміі навук. Конкурс меў 7 намінацый. Дзвесце сорак работ з 411 атрымалі ўзнагароду. Навучэнка 2 курса Настасся Давідоўская (група 39М2к) разам з кіраўніком Інэсай Мікалаеўнай Будай прымалі ўдзел у конкурсе ў намінацыі “Прыгажосць роднай зямлі” і атрымалі вялікую ўзнагароду – дыплом другой ступені.
Віншуем пераможцу і кіраўніка з высокім дасягненнем, жадаем творчага натхнення і поспехаў.
– Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Былі прадстаўлены тры праекты:
- Яўгена Лапаткі, група 97Э3б ( кіраўнік Г.П.Бяляцкая) “Аватар”,
- Мікалая Ажыгіна, група 45 В2б (кіраўнік А.А.Шушкевіч) “Самадзельны электратранспарт як танны спосаб руху (электрамапед)”;
- Аляксея Міхайлава, Яўгенія Куратніка, Дзяніса Дзямчука , група 25Р2б (кіраўнік Н.А.Купрэйчык) “Дрэвы на смецці не растуць”.
Праект Мікалая Ажыгіна заняў першае месца і прыняты да ўдзелу ў гарадскім этапе.
Удзячны нашым навучэнцам за падрыхтоўку і ўдзел. Жадаем далейшай плённай творчай працы.
- На працягу некалькі гадоў выкладчыкі і навучэнцы рыхтуюць работы да адбору ў зборнік “Першы крок у навуку”. У гэтым годзе за ўдзел у конкурсе эсэ моладзі-навучэнцаў, прысвечаны Году народнай еднасці “Радзіму люблю”, атрымалі дыпломы Надзея Антонік, група 69Т2б (кіраўнік Д.В.Цэпелеў), Настасся Давідоўская, група 39М2к ( кіраўнік І. М. Будай).
- 12.2022 навучэнцы спецыяльнасці “Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання” прынялі завочны ўдзел у рэгіянальным конкурсе эсэ “Асцярожна – электрычнасць!” да Дня энергетыка на базе ўстановы адукацыі Варонежскай вобласці “Барысаглебскі сельскагаспадарчы тэхнікум”. Па выніках удзелу атрымалі сертыфікаты Марк Гарачка ( група 88Э4к) і Васіль Парфёнаў (група 94Э4к), дыпломам за 3-е месца ўзнагароджаны Кірыл Грынюк (група 94Э4к), дыплом за 2 месца атрымаў Фёдар Лядзецкі (група 88Э4к).
- Выражаем падзяку выкладчыку Цывелёвай Алене Мікалаеўне за падрыхтоўку навучэнцаў і іх метадычнае суправаджэнне.
Чакаем новых цікавых падзей!
Намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Вераніка Генадзьеўна Ульянава