21.09.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

                                                                                      Уладзімір Караткевіч

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовыміжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА (1999г.). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

         У каледжы, каб адзначыць гэты дзень,  навучэнцы групы 41М3к прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі па-беларуску. Навучэнцы груп 56Д3к і  41М3к удзельнічалі ў віктарыне,  праслухалі інфармацыю пра гісторыю свята, адзначылі адметнасць матчынай мовы, агучылі выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў пра нашу мову. Адразу пасля завяршэння працы навучэнцы праверылі сябе – зверыліся з тэкстам дыктоўкі.

         Мерапрыемства прайшло з добрым настроем. Будзем часцей выказваць любоў да роднай мовы.

Ульянава Вераніка Генадзьеўна