college_photo_4
college_photo_2
college_photo_1

  • 0
  • 1
  • 2
  • 3

Пра каледж

Філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж” - адно з найстарэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Сваё існаванне навучальная ўстанова пачало ў статусе політэхнічнага тэхнікума 1 кастрычніка 1928 года. За заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 лiпеня 1967 года Мінскі політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у лютым 2000 года Мінскі політэхнічны тэхнікум ператвораны ў Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж. У кастрычніку 2014 ўстанова адукацыі “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж” рэарганізавана ў філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”. Сёння ў філіяле БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж” звыш за паўтары тысячы навучэнцаў атрымліваюць адукацыю па 8 спецыяльнасцях: “Аўтаматызаваныя электрапрывады”, “Маркетынг”, “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”, “Тэхналогія машынабудавання”, “Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання”, “Электроніка механічных транспартных сродкаў”. Па ўсіх спецыяльнасцях філіяла створаны ўмовы для працягу навучання па 20 спецыяльнасцях БНТУ са скарочаным тэрмінам навучання. Выпускнікі каледжа запатрабаваныя і паспяхова працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

2018

2018 2018

                                     НАШЫ ПАРТНЁРЫ

 

                                                                        Agat  aluteks bch depokhr electromontazh integral maz metro metrostroy minsktrans mtz mzor mzsh stayki volat

 

  Official_coat_of_arms_of_the_Republic_of_Belarus_v_svg.png        prezident__gif.gif        sovet_banner.png       minobr_banner.png      pravo_banner.png      bntu.png      times.PNG      mchs_banner.png      Перепись населения